15:45 02.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Царква і касьцёл — супраць указу Лукашэнкі
Рашэньне Лукашэнкі перанесьці працоўны дзень на нядзелю, 11 сакавіка, у Беларускай праваслаўнай царкве і касцёле ўспрынялі са зьдзіўленьнем.
Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 119, у Беларусі працоўны дзень зь пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка. У прэс-службе Беларускай праваслаўнай царквы і ў сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі перанос працоўнага дня на нядзелю не падтрымліваюць:
«Нішто ня можа адмяніць запаветы Божыя. У нас шмат выпадкаў, калі людзей прымушаюць працаваць у выходныя. Вядома, гэта дрэнна. Вядома, мы гэтага не падтрымліваем», сказалі Tut.by у прэсавай службе БПЦ.
Не падтрымліваюць перанос працоўнага дня на нядзелю і ў сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі:
«Вядома, гэта не нармальна. Мы ведаем, што нядзеля — гэта дзень для сям’і, для адпачынку. А тут усё перакульваецца. Зразумела, ні зь якімі пратэстамі і апэляцыямі мы выступаць ня будзем, але гэта ненармальна».
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |