18:00 12.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ціск на сябраў АГП вядзецца мэтанакіравана
Як паведаміў актывіст Астравецкай раённай арганізацыі АГП Іван Крук, Астрвецкі гарвыканкам кінуў усе сілы на тое, каб блакаваць удзел апазіцыянераў у выбарах.
Пасля размовы з супрацоўнікамі гарвыканкаму сябра ініцыятыўнай групы Івана Крука Святлана Іваніцкая адмовілася ад удзелу ў складзе групы. Тое самае супрацоўнікамі гарвыканкаму прапаноўвалася сябру ініцыятыўнай групы Крука Віктару Яновічу, але ён пайшоў насуперак чыноўнікам і застаўся ў складзе групы. Вядома, што гарвыканкамаўцы шукаюць для размовы яшчэ аднаго чальца ініцыятыўнай групы Крука - Наталлю Клімовіч, якая зараз знаходзіцца на бальнічным і не ходзіць на працу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме