13:17 09.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Цімашэнка не прызнае легітымнасьць перамогі Януковіча
Юлія Цімашэнка вырашыла не прызнаваць перамогу Віктара Януковіча на выбарах прэзідэнта Украіны. Пра гэта яна абвясціла ўвечары 8 лютага на пасяджэнні фракцыі БЮТ, паведамляюць крыніцы Украінскай праўды.
- Я ніколі не прызнаю легітымнасьць перамогі Януковіча з такімі выбарамі, - заявіла яна. Гэтыя словы сталі першай публічнай рэакцыяй за мінулыя суткі кандыдата ў прэзідэнты і дзеючага прэм’ер-міністра Украіны на папярэднія вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў.
Акрамя таго, на пасяджэнні фракцыі БЮТ, Цімашэнка паставіла задачу сваім юрыстам рыхтавацца да судовага абскарджанню вынікаў.
8 лютага фракцыя БЮТ правяла пасяджэнне ў цэнтральным выбарчым штабе. У ім прымалі ўдзел непасрэдна прэм’ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка, а таксама ўвесь кіруючы склад фракцыі і дэпутаты БЮТ.
Раней нардэп ад БЮТ Сяргей Мішчанка заявіў, што БЮТ гатовы "рабіць усё, каб быў 3 тур" выбараў прэзідэнта Украіны.
- Разрыў паміж кандыдатамі меншы за памеры фальсіфікацый па акругах, - сказаў ён.
Акрамя таго, нардэп ад БЮТ Андрэй Партноў вызначаны адказным за адстойванне пазіцый кандыдата на пасаду Прэзідэнта Украіны Юліі Цімашэнкі ў судах.
Як вядома, пасля апрацоўкі 99,53% пратаколаў лідзіруе Віктар Януковіч, які набраў 48,82% галасоў выбаршчыкаў, у Юліі Цімашэнкі - 45,60%. Не падтрымалі ніводнага кандыдата - 4,37% выбаршчыкаў, паведамляе Корреспондент.net
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме