12:16 05.08.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Ці ёсьць у Вашынгтоне пралукашэнкаўкае лобі?
Уплывовы амэрыканскі часопіс «Newsweek» 26 ліпеня надрукаваў артыкул пра існаваньне ў Вашынгтоне лобі таталітарных краінаў, празь якія рэжымы супрацьстаяць дэмакратычным зьменам. Што пра гэта кажуць беларускія апазыцыйныя палітыкі?
У артыкуле часопіса «Newsweek» у якасьці аўтарытарных краінаў, якія пэўна мелі ці зараз маюць сваіх лабістаў у Вашынгтоне, называюцца Конга, Ангола, Экватарыяльная Гвінэя, Этыёпія, Казахстан. Ці варта было б паставіць у гэты шэраг і Беларусь?
Палітык Франак Вячорка некалькі тыдняў таму пабываў у Вашынгтоне, дзе меў гутаркі як з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, гэтак і з уплывовымі палітыкамі ды адказнымі чыноўнікамі. Малады беларускі палітык кажа, што супрацьдзеяньня сваім намаганьням не спазнаў. На думку Франка Вячоркі, калі і ёсьць у Вашынгтоне пралукашэнкаўскае лобі, дык кіруюць ім ня зь Менску:
«Найперш ЗША яшчэ не канчаткова, але пагаджаецца на новую стратэгію Эўропы на залагоджваньне дыктатара: што змагацца з Лукашэнкам бессэнсоўна, апазыцыя слабая.
Гэта часта паўтараюць Мілінкевіч і частка апазыцыі ды… расейскія эліты. Плюс у Вашынгтоне ёсьць пэўнае расчараваньне, што іх палітыка адносна Лукашэнкі ня мае эфэктыўнасьці. І гэта таксама ўсё навязваецца лабістамі, якіх мы ня ведаем. У Вашынгтоне няма моцнай сілы беларускага ўраду, якая б магла ўсё гэта лабіяваць. Ёсьць толькі расейцы. І я, прынамсі, чуў у размовах з амэрыканскімі чыноўнікамі трывалыя спасылкі на расейцаў. Мне здаецца, што на гэтых выбарах амэрыканцы, магчыма, будуць шукаць кандыдата на прэзыдэнта, які будзе задавальняць як Расею, гэтак і ЗША».
Анатоль Лябедзька бываў у Вашынгтоне, але часьцей палітыку даводзілася наведваць Брусэль і Страсбур, дзе месьцяцца кіраўнічыя структуры Эўразьвязу. Лідэр АГП мяркуе, што ўлады Беларусі спрабуюць стварыць у ЗША гэткае ж моцнае пралукашэнкаўкае лобі, як і ў Эўропе:
«Магу дакладна казаць, што беларускія ўлады апошнім часам праводзяць дастаткова актыўную палітыку ў Эўропе па стварэньні свайго лобі сярод палітыкаў, бізнэсоўцаў, журналістаў. Тут у мяне ёсьць інфармацыя, якой са мной дзяліліся парлямэнтары са Злучанага Каралеўства, зь Нямеччыны. Мяркую, і ў ЗША беларускі „Чырвоны дом“ ня можа абапірацца толькі на амбасаду ці нейкую частку суайчыньнікаў. Яны вымушаныя ісьці ў лабісцкія арганізацыі, а ЗША — гэта лабісцкая краіна. Там можна знайсьці людзей, для якіх гэта проста праца, ім усё роўна, каго лабіраваць.
Плюс могуць быць спробы знайсьці такіх, каго называюць аматарамі такіх рэжымаў, як беларускі. У апошні час Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў тым, каб зьмяніць стаўленьне да сябе і эўрапейскіх сталіц, і Вашынгтону».
Былы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саньнікаў мяркуе, што пасьля 1997 году, калі адносна афіцыйнага Менску ў Эўропе і ЗША былі прынятыя першыя абмежаваньні, магчымасьці для палітычнага лабіраваньня ў Менску звузіліся. Палітычнае лабіраваньне таксама вымагае шмат грашовых рэсурсаў, якія ў Беларусі абмежаваныя, заўважае лідэр «Эўрапейскай Беларусі». Аднак, паводле Андрэя Саньнікава, беларускі рэжым шукае саюзьнікаў іншымі шляхамі:
«Ведаю, што праз пэўны бізнэс вядуцца спробы наладзіць лабіраваньне, у тым ліку ў Кангрэсе ЗША. Мы ведаем, што гадоў 7-8 таму ў Менск прыяжджаў адзін кангрэсмэн, які сустракаўся з Лукашэнкам. І зараз, наколькі мне вядома, гэты чалавек пад крымінальнай справай ходзіць, менавіта з-за карупцыі. Але больш я такіх фактаў ня ведаю».
Збольшага Андрэй Саньнікаў паставіў нізкую адзнаку намаганьням пралукашэнкаўскага лобі ў Вашынгтоне:
«Не таму, што яны не працуюць. Яны працуюць, але апазыцыя больш пераканаўча, зь лепшай аргумэнтацыяй даказала, што адбываецца ў Беларусі».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |