17:45 21.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
C.Эрыксан: "Ёсць планы выдаць больш перакладаў шведскіх дзіцячых пісьменнікаў"
Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, пры ўдзеле якога ў выдавецтве "Галіяфы" выйшаў зборнік "Сучаснае шведскае апавяданне", распавёў Еўрарадыё пра планы на хуткае выданне швецкай дзіцячай літаратуры і перакладаў на беларускую Мікаэля Ніэмі.
Стэфан Эрыксан:"Будзем працягваць літаратурнае супрацоўніцтва. Ёсць планы выдаць на беларускай мове кнігу аднаго з удзельнікаў літаратурных дзён гэтага года — Мікаэля Ніэмі. Праца над перакладам ужо ідзе. Таксама спадзяемся, што зможам паспрыяць выданню дзіцячай літаратуры".
Некаторыя кнігі ўжо выдаваліся. Напрыклад, "Піпі Доўгаяпанчоха" і "Малы і Карлсан з даху" Астрыд Ліндгрэн, алё ёсць яшчэ шмат дзіцячых шведскіх пісьменнікаў, якія будуць даступныя для беларускіх дзяцей у бліжэйшы час, спадзяецца Стэфан Эрыксан.
Што тычыцца кнігі "Сучаснае шведскае апавяданне", ідэя выдаць яе нарадзілася, калі Шведскі інстытут праводзіў семінар для маладых перакладчыкаў на Готландзе (Швецыя), распавядае спадар Эрыксан. Укладальніца кнігі — Вольга Цвірка, а ў выданні прымалі ўдзел Цэнтр шведскіх даследаванняў і дзяржаўная рада культуры Швецыі. У зборніку прадстаўлена каля дзесяці шведскіх аўтараў.
Стэфан Эрыксан: "У кнізе розныя перакладчыкі. Мы хацелі заахвочваць маладых перакладчыкаў, таму гэта студэнты, якія вывучалі шведскую мову ў Беларусі. Я думаю, што яны амаль не маюць вопыту літаратурнага пераклада. Для большасці з іх гэта першае друкаванае выданне іх літаратурнага перакладу".
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме