19:30 20.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў асуджаны на 5 сутак
Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў асуджаны на 5 сутак арышту. Суд адбыўся ў Маскоўскім судзе Менску.
Паводле пратаколу, Казлоў быў затрыманы на вуліцы Савецкай, нібыта ён брыдкасловіў і не рэагаваў на заўвагі міліцыянтаў. Былы сьледчы запатрабаваў, каб у суд даставілі раздрукоўку ягоных тэлефонных размоў. З раздрукоўкі вынікала, што ў момант затрыманьня ён быў у іншым месцы. Аднак суд не палічыў гэта доказам і асудзіў Казлова на 5 сутак. Насамрэч яго затрымалі на Кастрычніцкай плошчы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме