12:33 16.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бузэк: Беларусь - мая параза
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць асноўнай паразай свайго кіраваньня структурай правал эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі.
Нягледзячы на вялікія намаганьні, сытуацыя ў гэтай краіне значна пагоршылася, заначыў палітык, падсумоўваючы ў Варшаве свой двухгадовы тэрмін кіраваньня эўраструктурай.
Палітык зьвярнуў увагу на неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі, паколькі толькі грамадзянская супольнасьць можа зьмяніць Беларусь. На яго думку, „нельга цярпець” сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі, аднак даволі складана паўплываць на палітыку краіны.
Цяпер перад Эўразьвязам стаіць дылема, паколькі з аднаго боку неабходна шанаваць правы чалавека, а зь іншага боку - незалежнасьць Беларусі трапляе пад усё большую залежнасьць ад Расеі з-за пагаршэньня эканамічнай сытуацыі.
Старшыня Эўрапарлямэнту зазначыў, што заўсёды стараўся рэагаваць у абароне правоў чалавека ў Эўропе й па-за яе межамі.
– Правы чалавека – гэта галоўны экспартны тавар Эўразьвязу, – падсумаваў Ежы Бузэк.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |