13:15 16.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Брусэль і Менск пачынаюць перамовы па коштах візаў
16—17 лістапада Рада Эўразьвязу мае намер яшчэ на адзін год працягнуць візавыя абмежаваньні для беларускіх чыноўнікаў. Але дзеяньне гэтых абмежаваньняў будзе прыпыненае на паўгода. Што тычыцца звычайных беларускіх грамадзянаў, то кошт шэнгенскай візы для іх можа быць зьменшаны да 35 эўра. Пра гэтыя намеры публічна аб’явіў кіраўнік групы ў дачыненьнях зь Беларусьсю Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Пратасевіч.
Яцэк Пратасевіч паказаў праект рашэньня адносна візавых абмежаваньняў беларускіх чыноўнікаў. Ён сказаў, што міністры замежных спраў 27 краін Эўразьвязу папярэдне прыйшлі да наступнага варыянту:
“Гэта выглядае так. Візавыя абмежаваньні будуць падоўжаныя яшчэ на адзін год — да кастрычніка 2010 году. Але ў той жа час дзеяньне гэтага рашэньня будзе прыпыненае на больш кароткі пэрыяд — на 6 месяцаў. Гэта зроблена для таго, каб адчыніць вакно беларускім уладам, паглядзець, наколькі яны скарыстаюцца гэтымі магчымасьцямі для дэмакратызацыі краіны.
І для Эўразьвязу адным з галоўнейшых крытэраў зьменаў у Беларусі стануць зьмены ў выбарчым заканадаўстве”.
Яцэк Пратасевіч падкрэсьліў: заяваў і зьнешніх жэстаў для Брусэлю мала:
“Гэта недастаткова, калі Лукашэнка кажа Тое, чаго мы чакаем, гэта рэальныя зьмены і ўжываньне іх падчас мясцовых выбараў.Ярмошынай зьмяніць выбарчае заканадаўства адпаведна з рэкамэндацыямі АБСЭ. І недастаткова, калі Ярмошына дашле законапраект у парлямэнт. Тое, чаго мы чакаем, гэта рэальныя зьмены і ўжываньне іх падчас мясцовых выбараў”.
Кіраўнік групы ў дачыненьнях з Беларусьсю Эўрапейскага парлямэнту таксама сказаў, што ў праекце рашэньня Рады Эўразьвязу ёсьць і запрашэньне да Эўракамісіі, каб тая пачала дыялёг з беларускімі ўладамі аб спрашчэньні візавага рэжыму. Паводле Яцэка Пратасевіча, перамовы зь беларускімі ўладамі па візавых пытаньнях могуць пачацца ўжо на наступным тыдні. Кошт шэнгенскай візы для беларусаў можа быць такі самы, як для расейцаў і ўкраінцаў,- 35 эўра. Цяпер віза для беларусаў каштуе 60 эўра.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме