13:46 01.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Браніслаў Камароўскі: Павінна быць пастаянная зацікаўленасць сітуацыяй у Беларусі
Маршалак польскага Сейму Браніслаў Камароўскі ў інтэрвію Радыё Рацыя выказаў надзею, што польска-беларуская камісія пра стварэнне якой заявілі міністр заменых справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Аляксандр Лукашэнка ў Кіеве, сапраўды наблізіць пазіцыі абодвух бакоў, і ў перспектыве можа прывесці да вырашэння праблемы польскай меншасці ў Беларусі.
Гэтая камісія з’яўляецца добраў пляцоўкай для падтрымання польска-беларускага дыялёгу, але нельга адкідаць і іншых дзеянняў.
- Прынцыповым з’яўляецца падрыманне некаторага ціску грамадскай думкі Польшчы і Еўрасаюза на беларускія ўлады, бо менавіта з-за гэтага ціску беларускі бок увогуле гатовы размаўляць. Мне падаецца, што мы не павінны рабіць выбар паміж камісіяй і ціскам. Павінна быць камсія-заахвочванне і ціск, а таксама пастаянная зацікаўленасць польскай і міжнароднай грамадскасці сітуацыяй у Беларусі.
Сярод спосабаў уплыву на афіцыйны Мінск Браніслаў Камароўскі зазначыў салідарную падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і незалежныя сродкі масавай інфармацыі. “Я ведаю наколькі важная міжнародная падтрымка, бо яна мяне ў 80 гадах выратавала ад судовага пераследу, “ - зазначыў маршалак польскага Сейму.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме