16:02 24.09.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Браян Бэнэт: Лукашэнка можа атрымаць сьмяротнае пакараньне
24 Сентября 2012, 14.02 | ОГП
Асноўная прычына чаму Аляксандар Лукашэнка дагэтуль ва ўладзе — гэта тое, што ён кантралюе выбарчы працэс, заявіў былы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бэнэт у інтэрвію Бі-бі-сі.
Паводле Браяна Бэнэта, сацыялягічныя апытаньні ў Беларусі праводзіць усё цяжэй, але іх лічбы паказваюць, што Аляксандар Лукашэнка мае падтрымку ад чвэрці да траціны выбарцаў. Пры гэтым шмат хто з тых, хто Лукашэнку не падтрымлівае, баіцца выступаць супраць улады, каб не згубіць працу, магчымасьць вучобы, альбо каб папросту не атрымаць зламаны нос ці нешта горшае. Прыйшоўшы да ўлады ў выніку адзіных у гісторыі Беларусі дэмакратычных выбараў, Лукашэнка фальшаваў усе наступныя выбары, лічыць Бэнэт.Адказваючы на пытаньне пра сытуацыю ў беларускай эканоміцы, былы пасол адзначыў ролю Расеі ў падтрымцы цяперашняга рэжыму ў Беларусі з дапамогай субсідаваных цэнаў на нафту і газ. Акрамя таго, сказаў Бэнэт, «Лукашэнка пазычае ва ўсіх, у каго хапае дурасьці даць яму грошы, у тым ліку ў Міжнароднага валютнага фонду. Ён не праводзіць прыватызацыю, ён ніколі ня пойдзе на прыватызацыю, але ён з радасьцю прадае невялікія кавалачкі кампаніяў».
Браян Бэнэт таксама заявіў, што Лукашэнка ня толькі любіць уладу, але і ня можа сабе дазволіць яе згубіць, бо некаторыя апанэнты ягонага рэжыму зьніклі ў 1999 і 2000 годзе. «Іх, відавочна, забілі, але гэтыя забойствы не расьсьледавалі. Таму Лукашэнка ня можа сабе дазволіць пайсьці ў адстаўку, бо тады ён можа паўстаць перад судом і атрымаць сьмяротнае пакараньне».
Браян Бэнэт быў паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі з 2003 па 2007 год. Сёлета ў сьвет выйшла ягоная кніга «Апошняя дыктатура ў Эўропе — Беларусь пад Лукашэнкам».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
5 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |