18:31 28.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Богу — Богава, а маладафронтаўку здалі міліцыі

Маладафронтаўку Насту Палажанку затрымалі за распаўсюд буклетаў на нацыянальную тэматыку. Гэта здарылася на малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, што праходзіла на выходных.
Затрымалі яе каталіцкія актывісты‑дружыньнікі. Палажанка раздавала юнакам буклеты «Сьцяг і герб Беларусі».
Па словах дзяўчыны, хлопцы атачылі яе са словамі: «Тут малітоўная сустрэча, а не палітычная акцыя!»
«У буклеце пра палітыку ні слова. Там пра бел‑чырвона‑белы сьцяг Хрыста — нацыянальны сьцяг беларусаў», — абураецца Палажанка. Зь яе словаў, дружыньнікі ведалі, што на сустрэчы прысутнічаюць маладафронтаўцы, і мэтанакіравана шукалі іх.
Дружыньнікі здалі Насту Палажанку міліцыянтам, а тыя адвезьлі яе ў райаддзел Івянца. Міліцыянты склалі пратакол выманьня двух дзясяткаў буклетаў і праз паўтары гадзіны адпусьцілі дзяўчыну на свабоду.
Обсудить новость на Форуме
6 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |