12:00 06.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларуская малочка выціскае ўкраінскіх канкурэнтаў
Гандлёвы канфлікт паміж Мінскам і Кіевам абумоўлены беларускай прадуктовай экспансіяй на ўкраінскім рынку.
Так лічыць эксперт гомельскай установы "Стратэгічная думка" Аляксей Харкевіч. Паводле эканаміста, рэзкі абвал нацыянальнай валюты, што здарыўся ў 2011 годзе, паставіў айчынную прамысловасць у выгаднае становішча на знешніх рынках.
Аляксей Харкевіч:
- Гомельскія, рагачоўскія, калінкавіцкія і мазырскія малочныя прадукты – усе яны дастаткова шырока прадстаўленыя на ўкраінскім рынку. Паводле дадзеных гэтых прадпрыемстваў, відавочна, што адгрузка на экспарт у апошнім годзе вырасла вельмі значна. Дэвальвацыя беларускага рубля прывяла да таго, што нават больш якасная па характарыстыках прадукцыя, стала па крытэрыю цаны цалкам канкурэнтаздольнай ва Украіне. Дайшло да таго, што беларускія вытворцы пачалі выціскаць з рынку ўкраінскіх канкурэнтаў.
На афіцыйным сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання з’явілася інфармацыя, што беларускі бок "намераны знайсці ўзаемаразуменне з Украінай без увядзення абмежавальных мераў у адказ". У канцы мінулага тыдня фітасанітарныя службы Украіны ўвялі забарону на пастаўкі беларускай мяса-малочнай прадукцыі з-за падазрэнняў у перавышэнні канцэнтрацыі антыбіётыкаў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |