15:30 04.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларуска-польскае пагадненне аб спрошчаным перасячэнні мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый можа быць падпісана ў найбліжэйшыя месяцы

Пагадненне аб спрошчаным перасячэнні мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый паміж Беларуссю і Польшчай можа быць падпісана "ў найбліжэйшыя месяцы". Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін 4 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, цяпер ідзе работа над дакументам. "Мы вельмі блізкія да таго, каб завяршыць працэс узгаднення тэксту дагавора. У найбліжэйшыя месяцы магчыма падпісанне", — сказаў Літвін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяпер "мяч на баку Беларусі".
Пасол патлумачыў, што ў Польшчы больш складаным з’яўляецца этап падрыхтоўкі інструкцый для правядзення перамоў, а працэс узгаднення дакумента прасцей. У той жа час у Беларусі, адзначыў дыпламат, больш складаным з’яўляецца менавіта працэс узгаднення тэкста дакумента.
Паводле слоў Літвіна, пагадненне прадугледжвае, што жыхары 50-кіламетровай прыгранічнай зоны Беларусі і Польшчы змогуць наведваць тэрыторыі дзвюх краін на падставе дазволу, які спачатку будзе выдавацца на два гады, а затым на пяць гадоў.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |