12:31 18.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускія палітыкі - пра еўрасанкцыі
У аўторак Еўрасаюз прадоўжыў візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў да кастрычніка 2010 года. Разам з тым выкананне санкцыяў прыпыняецца на паўгады. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, якая пабачыла свет 17 лістапада.
Пакуль невядома, ці задавальняе гэтае рашэнне афіцыйны Менск, аднак апазіцыю такі варыянт цалкам задавальняе.
Пра рашэнне еўрачыноўнікаў стала вядома яшчэ напрыканцы мінулага тыдня. Журналістам яго агучыў кіраўнік рабочай групы Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч:
- Санкцыі будуць прыпынены на паўгады, гэта азначае, што Еўрапейскі Саюз пакідае для Беларусі вакно магчымасцяў, і адзін з самых галоўных крытэрыяў, якія будуць улічвацца пасля гэтага тэрміну - гэта змены выбарчага заканадаўства.
Пры гэтым Яцэк Пратасевіч падкрэсліў, што выкананне правоў чалавека – гэта асноўнае патрабаванне Еўрапейскага саюза да беларускіх уладаў, і Еўрасаюз будзе пільна сачыць за гэтым:
- Паверце нам, мы не засноўваем наш падыход толькі на заявах, ці нейкіх знешніх жэстах, то бок, не дастаткова каб Лукашэнка сказаў Ярмошынай змяніць заканадаўства адпаведна патрабаванням АБСЕ, таксама недастаткова, каб выбарчы закон быў накіраваны ў парламент, мы чакаем рэальных зменаў у заканадаўства і практыкі яго правапрымянення.
Беларускія палітыкі кажуць, што адмяняць санкцыі было няма за што, бо ўсе змены, якія назіраліся ў Беларусі апошнім часам мелі выключна “касметычны” характар, гаворыць старшыня АГП Анатоль Лябдзька:
- Асабіста для мяне адным з такіх крытэрыяў зменаў у Беларусі палітычнага клімата з’явіцца інфармацыя, што з тых тысяч і тысяч людзей, якія займаліся працай супраць іншадумцаў, супраць тых, хто мае іншы погляд на сітуацыю ў Беларусі, звольнены з нейкіх пасадаў, і гэта будзе азначаць, што насамрэч змяніўся падыход і змяніўся рэпрэсіўны ціск. А так гэтыя тысячы людзей, якія і ўчора, і год назад прыходзілі на працу, ім трэба нешта рабіць. Ці гэта прапагандысты, ці супрацоўнікі спецслужбаў, якія займаюцца палітычным сыскам, яны прыходзяць на працу, яны атрымліваюць зарабатную плату за гэта, і яны працуюць. Толькі можам казаць, што адбылася мімікрыя, змяніліся формы барацьбы супраць апанентаў, але ўсе гэтыя вінцікі, усе гэтыя механізмы і інструменты засталіся, людзі засталіся, таму сітуацыя прынцыпове і не мяняецца.
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч адзначае, што пакуль словы Лукашэнкі разыходзяцца з рэальнымі справамі:
- Развіццё ўзаемадзення з Еўразвязам павінна абдывацца сістэмна і комплексна. І мы сёння добра бачым, што так не адбываецца. Зразумела тое, што калі мы развіваем адносіны з Еўразвязам, то павінны адбывацца змены як у сацыяльна-эканамічнай сферы, так і ў грамадска-палітычнай сферы. Калі гаварыць пра эканамічную сферу, то мы бачым, што працэс абазначыўся. Але калі гаварыць пра грамадска-палітычную сферу, то мы адназначна кажам, што сістэмнага працэсу тут ніякага не адбываецца.
Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін таксама адзначае адсутнасць сістэмнасці ў дзеяннях беларускіх уладаў:
- Тут акрэдытавалі Еўрарадыё. Калі б гэта былі сістэмныя змены, дык разам з ім акрэдытавалі бі другіе СМІ - Радыё Рацыя, Белсат. Гэта быў бы сістэмны падход. Тады было б паказана, што ўлада праводзіць сістэмныя змены, што датычыцца СМІ, але гэта ўсё чыстая дэманстрацыя для паказу свайго жадання. Мы вельмі хацелі б, каб чарговы перыяд быў бы абуслоўлены канрэтным напаўненнем.
І такое напаўненне, сапраўды, з’явілася. У сваім звароце ЕС заклікае афіцыйны Менск правесці рэформу выбарчага заканадаўства і паважаць правы чалавека, у прыватнасці спыніць ціск на палітычных актывістаў і незалежныя СМІ. Брусель таксама выказаўся за ўвядзенне ў Беларусі мараторыя на пакаранне смерцю.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |