18:30 21.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускі фільм – у галоўным конкурсе Канскага фестывалю (Відэа)
На еўрапейскім фестывалі нумар адзін беларуская стужка “У тумане” пазмагаецца з гангстарскаю драмаю “Крадзеж у казіно” з Брэдам Пітам у галоўнай ролі, а таксама фільмам Ўэса Эндэрсана “Каралеўства поўні”.
Праца рэжысёра Сяргея Лазніцы, нараджэнца Баранавічаў, будзе ўдзельнічаць у асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю. Сюжэт карціны, якая мае ўсе шанцы перамагчы, грунтуецца на аповесці Васіля Быкава.
Сяргей Лазніца марыў зрабіць фільм паводле Быкава сваёй першаю мастацкаю стужкаю. Сцэнар быў гатовы яшчэ адзінаццаць гадоў таму, ды шмат часу пайшло на збор сродкаў. Першаю мастацкаю карцінаю майстра стала “Шчасце маё”, яе поспех у Канах пераканаў спонсараў, а таксама студыі пяці краінаў, між якіх – “Беларусьфільм”, інвеставаць грошы і спадзевы ў кінафільм “У тумане”.
“Дзеянне адбываецца на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе. Мяне цікавіць гэты час, гэтае месца, гэтыя людзі. Такіх, як герой аповесці Быкава (на мой погляд, незаслужана забытай і недачытанай), амаль не захавалася”, – тлумачыць рэжысёр.
Галоўны герой аповесці ды фільму – пуцявы абходчык Сушчэня, ягоную ролю выканаў беларус Уладзімір Свірскі. Партызаны едуць забіваць абходчыка за супрацу з немцамі. І давесці, што той не калабарант, – немагчыма.
Для Лазніцы, які са свайго баранавіцкага дзяцінства памятаў гісторыю мясцовага “адшчапенца-калабаранта”, здымкі фільму былі справаю гонару. Сам Быкаў перад смерцю паспеў пажадаць рэжысёру поспеху. Бюджэт карціны складае 2 млн еўраў, вылучаных нямецкімі, латышскімі ды галандскімі прадзюсарамі. Склад здымачнай групы таксама выйшаў вельмі шматнацыянальны, а партызанскія лясы здымаліся ў Латвіі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |