15:15 16.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь за 2012 год павінна выплаціць $18,9 мільярда доўгу
Прывід Грэцыі паўстаў у вачах тых эканамістаў, якія пабачылі гэтыя лічбы: Нацбанк ацэньвае выплаты на абслугоўванне валавога замежнага доўгу ў 2012 годзе ў суму $18,9 мільярда. Гэта складае 34,6% ад ВУП краіны. З іх дзяржава сплаціць 1,78 мільярда, астатняе — прадпрыемствы і банкі. Прагноз прыведзены ў аглядзе аплатнага балансу за 2011 год.
Па прагнозе Мінэканомікі, экспарт тавараў і паслуг сёлета складзе $49,87 мільярда. Такім чынам, абслугоўванне вонкавага доўгу ў 2012 годзе ацэньваецца на 37,9% ад гадавога аб’ёму экспарту.
Як паведамлялася, валавы вонкавы доўг Беларусі на 1 студзеня 2012 года склаў $34,028 мільярда.
А вось вонкавы доўг урада дасягнуў $12,351 мільярда (22,6% ВУП), павялічыўшыся за год на 22,8%.
У 2011 годзе краіна выплаціла 6,3 мільярда даляраў на абслугоўванне замежнага доўгу. Гэта складала 11,6% ад ВУП.
Нават само параўнанне гэтых лічбаў паказвае, што 2012 год будзе годам заціснутых пасаў. Калі ўрад не прадасць долі ў "Беларуськаліі" і не атрымае такім чынам сродкаў для "выкупнога" за крэдыты суб'ектаў гаспадарання, многія запазычаныя прадпрыемствы і банкі збанкрутуюць.
$18,9 мільярда, або 34,6% ад ВУП -- гэта гіганцкая сума для эканомікі. Такая агромністая сума выплат тлумачыцца высокай доляй кароткатэрміновых, нявыгадных крэдытаў, якія краіна брала ў 2010 і 2011 гадах.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |