14:45 19.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь не пусцілі ў Балонскі працэс
Беларусі канчаткова адмоўлена ў яе жаданні далучыцца да Балонскага працэсу. Беларускае пытанне цалкам знятае з павесткі дня бліжэйшага саміту міністраў адукацыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, які пройдзе ў Бухарэсце. Наступны шанец далучыцца да працэсу наша краіна атрымае толькі ў 2015 годзе.
Беларусі, якая ў снежні 2011 году падала заяўку на далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, што яднае ўсе краіны Еўропы, акрамя нашай, адмоўлена ў сяброўстве ў гэтай арганізацыі. Прычына ў тым, што Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.
Як раней паведамлялася, у студзені 2012 году працоўная група Балонскага працэсу (Bologna Follow-Up Group), якая займаецца бягучымі пытаннямі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, рэкамендавала адмовіць Беларусі ў яе далучэнні да Балонскага працэсу. Аднак канчатковае рашэнне мусілі прыняць 47 міністраў адукацыі на саміце ў Бухарэсце 26–27 красавіка.
Цяпер стала вядома, што на новым паседжанні працоўнай групы беларускую заяўку на далучэнне вырашана зняць з павесткі дня саміту. Аб гэтым піша European Voice.
Наступная сустрэча міністраў пройдзе ў 2015 годзе ў Ерэване. Там беларуская заяўка можа быць разгледжаная наноў.
Беспрэцэдэнтны выпадакАдмова Беларусі стала беспрэцэдэнтным крокам для Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Дагэтуль не было выпадкаў, каб заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрыям прасторы. У Балонскі працэс прынялі нават такія далёкія ад дэмакратыі краіны, як Казахстан і Азербайджан.
«Мы лічым, што дазвол Беларусі далучыцца да Балонскага працэсу быў бы выкарыстаны дзяржаўнай прапагандай, аднак зрабіў бы мала карыснага для студэнтаў і выкладчыкаў у такіх накірунках, як іх права на атрыманне адукацыі і правядзенне даследаванняў», — кажа старшыня Еўрапейскага студэнцкага звязу Алан Пол.
Генеральны сакратар Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі Лэслi Ўілсан кажа, што няясна, ці змаглі б беларускія ВНУ і іх студэнты шмат займець ад далучэння да Балонскага працэсу.
«Аднак беларускія ўлады могуць выкарыстаць сяброўства ў адзінай еўрапейскай прасторы як прызнанне іх палітыкі ў сферы вышэйшай адукацыі», — кажа генеральны сакратар.
А пакуль Еўропа будзе падтрымліваць беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў праз фінансаванне адмысловых адукацыйных праграм, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні і такія праграмы абмену, як Tempus і Erasmus Mundus.
«Камісія перакананая, што гэтыя праграмы заахвоцяць Беларусь да мадэрнізацыі і раскрыцця яе сыстэмы вышэйшай адукацыі, каб аднойчы гэта краіна здолела далучыцца да Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі», — заявіў прадстаўнік Эўракамісіі выданню European Voice.
Цяпер у праграмах ЕС у сферы вышэйшай адукацыі ўдзельнічаюць толькі 5 беларускіх ВНУ. За два гады 230 беларускіх студэнтаў змогуць павучыцца ў Еўропе па праграме Erasmus Mundus.
www.generation.by
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |