14:46 10.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусі наўрад ці можна чакаць істотных саступак
Паводле меркавання расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, Беларусь можа дамагчыся ад Расіі пэўных саступак па найбольш важных для нашай краіны пытаннях.
“Пэўныя саступкі Лукашэнку з боку Масквы магчымыя, але не абавязковыя”, - сказаў Суздальцаў. У першую чаргу, размова ідзе пра ільготныя кошты на энерганосьбіты, на якія разлічваюць беларускія ўлады пасля падпісання дакументаў па стварэнні Мытнага саюза”, - перадае АФН.
Беларускія незалежныя эксперты прытрымліваюцца іншага меркавання.
Кіраўнік камісіі па палітычных пытаннях Палітрады АГП Аляксандр Дабравольскі мяркуе, што “Беларусі наўрад ці можна чакаць істотных саступак у сітуацыі, калі відавочна адносіны з Расіяй зайшлі ў такі стан, пры якім існуе шмат супрацьлеглых пазіцый”.
Паколькі Расіі трэба прадаваць энерганосьбіты, а Беларусі трэба купляць, то нейкім чынам гэта пытанне вырашыцца. “Але ж чакаць вельмі танных коштаў Беларусі ўжо немагчыма. Гэта звязана і з тым, што Расія праводзіць палітыку павелічэння коштаў да сусветнага узроўню, а яшчэ вельмі важна, што яна праводзіць знешнюю палітыку шляхам пагрозаў суседзям. Паколькі ў Беларусі ёсць праблемы, Расія не можа прымусіць яе падпарадкавацца , а значыць не будзе ніякіх палёгкаў для Беларусі”.
Палітолаг Валеры Карбалевіч пытанне энерганосьбітаў падзяляе на два бакі: “Што тычыцца коштаў на газ, то Беларусь і Расія вылучаюць блізкія лічбы, таму тут можна будзе знайсці кампраміс, і газавай вайны не будзе. А вось што тычыцца нафтавых мытаў, то тут пытанне спрэчнае. У гэтым кампрамісу дасягнуць вельмі цяжка, калі ўвогуле такое магчыма”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме