14:45 26.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь на 67 месцы ў свеце па хуткасці доступу ў інтэрнэт
Хуткасць інтэрнэту ў Беларусі ніжэй чым у Малдове, Кыргызтане і Казахстане.
У пяцёрку краінаў свету з самым хуткім доступам у Сетку ўвайшлі Латвія і Малдова, заняўшы, адпаведна, другое і трэцяе месца. У Латвіі сярэдняя хуткасць доступу складае 24,29 мегабіта ў секунду, а ў Малдове - 21,37 мегабіта ў секунду. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў рэйтынгу Net Index кампаніі Ookla, якая стварыла сэрвіс Speedtest.
Першае месца ў рэйтынгу Ookla Net Index займае Паўднёвая Карэя, у ёй карыстальнікі выходзяць у Сетку на хуткасці ў 34,14 мегабіта ў секунду. Чацвёртае месца займае Японія з 20,29 мегабіта ў секунду, а замыкае пяцёрку Швецыя, дзе хуткасць доступу складае 19,78 мегабіта ў секунду. У дзесятку ўвайшлі таксама Румынія, Баўгарыя, Нідэрланды, Літва і Партугалія.
Беларусь заняла ў рэйтынгу 67 месца - сярэдняя хуткасць у краіне складае 3,41 мегабіта ў секунду.
Украіна апынуліся на 24 месцы, дзе карыстальнікі выходзяць у Сетку на хуткасці ў 10,49 мегабіта ў секунду, Расея – на 28 месцы з хуткасцю 9,79 мегабіта ў секунду.
Апярэдзілі нашую краіну таксама такія краіны як Грузія - 42 месца, Кыргызтан – 52 месца, Казахстан – 62 месца.
Замыкаюць рэйтынг, які ахапіў 152 краіны, Зімбабвэ, Гватэмала, Емен, Малі і Судан. Ва ўсіх гэтых краінах сярэдняя хуткасць інтэрнэт-доступу ніжэй 500 кілабіт у секунду.
Сэрвіс Speedtest вымярае хуткасць доступу ў Сетку. Часцей за ўсё яго ўжываюць правайдэры, якія выкарыстоўваюць дастаткова хуткія каналы сувязі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме