14:02 12.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь дашле ва Ўкраіну гуманітарную дапамогу на 1 мільён долараў

Беларусь пасылае ва Ўкраіну абсталявання і марлі на 1 мільён долараў. Нагадаем, яшчэ 6 лістапада падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў пра тое, што наша краіна дапаможа ўкраінцам медыкаментамі і абсталяваннем для барацьбы з эпідэміяй грыпу.
Як распавёў Еўрарадыё намеснік начальніка аддзела метадалагічнага забеспячэння медыцынскага страхавання Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны Канстанцін Надуты, гуманітарная дапамога ад Беларусі літаральна заўтра павінна з’явіцца ва Ўкраіне:
“Гэта ўсё на вельмі вялікую суму, нешта каля 1 мільёна долараў. Зараз мы ўдакладняем, як гэта ўсё перавезці. Думаю, што на працягу некалькіх дзён мы ўсё атрымаем. Гэта абсталяванне, розны інвентар ды марля. Зараз па Ўкраіне адначасова ў некалькіх месцах распачата вытворчасць марлевых павязак. У прынцыпе, гэта ўсё неабходна зараз і будзе патрэбна яшчэ на працягу доўгага часу”.
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |