00:31 31.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь – 2009: адаптацыя да будучыні замест кансервацыі мінулага
Галоўная падзея 2009 года – гэта канчатковы крах праекта прадухілення будучыні ў Беларусі. Гэты праект, свядома ці падсвядома, рэалізоўваўся ў нашай краіне апошнія 15 гадоў. Галоўнай яго мэтай было захаванне ўлады. А паколькі ўлада трымалася на настальгіі па мінулым, то будучыня была пагрозай.
Кансервацыя і рэстаўрацыя мінулага праяўлялася ва ўсім: гэта і татальны кантроль над эканомікай з манаполіяй дзяржаўнага сектару, спробамі знішчэння прадпрымальнікаў і кантрактнай сістэмай для работнікаў масавых прафесій. Гэта і пазбаўленне грамадзян права выбару шляхам адмовы ад падліку галасоў, калі “спіс пераможцаў” абіраецца ў першым туры, а назіральнікі не бачаць бюлетэняў. Гэта і спробы знішчэння апазіцыі, грамадзянскай актыўнасці і свабоды слова. Гэта і вяртанне старых сімвалаў, гімнаў і заклінанняў.
У выніку ў краіне была створана атмасфера страху, на якой толькі і можа трымацца квазісавецкі рэжым. Аднак такі рэжым не можа быць эфектыўным, бо ён выкарыстоўвае прымус, а не ініцыятыву людзей.
Здаровы сэнс падказвае, што прадухіленне будучыні не мае гістарычнай перспектывы. Такія праекты патрабуюць велізарных рэсурсаў, і чым далей, тым больш. Раней ці пазней рэсурсы канчаюцца, і тады “прагматыкі”, якія раней падтрымлівалі рэжым, з лёгкасцю “здаюць” яго, ловячы новыя тэндэнцыі.
У 2009 годзе стала відавочным, што рэсурсы для падтрымкі старога праекту скончыліся. Праект кансервацыі мінулага мяняецца на праект адаптацыі да непазбежнай будучыні. Улада вымушана была пайсці на прыватызацыю, дэклараваць лібералізацыю і паляпшэнне адносінаў з цывілізаванымі краінамі. Беларусь стала ўдзельніцай праграмы Еўрапейскага Саюзу “Усходняе партнёрства”. Усё гэта стварае новую тэндэнцыю вяртання Беларусі на шлях цывілізаванага дэмакратычнага развіцця.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |