13:15 08.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларусь 13 гадоў не дае справаздач аб правах чалавека
Беларускі Хэльсынскі камітэт і праваабарончы цэнтар "Вясна" накіравалі ў камітэт правоў чалавека ААН альтэрнатыўны даклад аб выкананьні ў Беларусі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
У дакладзе былі таксама скарыстаныя матэрыялы Асамблеі няўрадавых арганізацый і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
"Беларускі ўрад ужо больш як 10 гадоў не выконвае свае абавязаньні аб рэгулярнай справаздачы адносна выкананьня Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Апошні такі даклад быў падрыхтаваны ўрадам у 1997 годзе, і з таго часу — ніводнага разу, хаця даклад трэба было рабіць кожныя 4 гады. На наш погляд, справаздачы не рыхтуюць таму, што няма чым ганарыцца — сытуацыя з правамі чалавека ў краіне не паляпшаецца. Наадварот. Мяркуем, дадзеныя, якія мы сабралі, дапамогуць камітэту ААН па правах чалавека лепш ацаніць сытуацыю ў Беларусі", — паведаміў на прэзэнтацыі справаздачы старшыня БХК Алег Гулак.
Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, за апошнія паўгода становішча з правамі чалавека зрабілася горшым, прычым праваабаронцы прадбачаць далейшае пагаршэньне сытуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме