12:31 30.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бел-чырвона-белыя сцягі на праспекце Незалежнасці

Дзесяткі сцягоў вывесілі на галоўным праспекце сталіцы актывісты «Еўрапейскай Беларусі».
У Мінску абапал праспекту Незалежнасці, на адцінку ад вуліцы Макаёнка да аўтавакзалу «Маскоўскі», на ліхтарных слупах вісіць некалькі дзясяткаў бела-чырвона-белых сцягоў. Людзі на вуліцах узрушыліся, здымалі на мабільнікі, смяяліся. «Гэта што? Лукашэнка памёр?» — спытаўся адзін хлопец другога ў прысутнасці карэспандэнта.
Міліцыя затрымала 5 чалавек, у тым ліку фотакарэспандэнтаў Юлію Дарашкевіч і Ўладзю Грыдзіна. Затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС.
Грыдзіну ў міліцэйскім аўто надавалі па карку. Фотажурналіст паспеў паведаміць, што білі яго сяржант і прапаршчык. Іх твары ён запомніў і збіраецца падаць скаргу.
Грыдзіна і Дарашкевіч выпусцілі каля 23.30. Юля так і не дазволіла сябе абшукаць.
На астатніх затрыманых складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні. Гэта Алег Ладуцька і Насця Аскерка. Пятая — Галіна Пярвушына, прахожая, якую затрымалі за тое, што яна фатаграфала сцягі.
Іх адвезлі ў турму на Акрэсціна.
Раніцай 30 кастрычніка іх будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну сталіцы (вул. Талбухіна, 9) па абвінавачанні ў дробным хуліганстве.
nn.by, Любоў Лунёва (svaboda.org), фота Юліі Дарашкевіч
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |