12:30 15.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бел-чырвона-белы сцяг на Плошчы Перамогі
Як паведаміла ucpb.org прэс-служба моладзевага руху "Маладая Беларусь", 14 студзеня актывісты руху вывесілі бел-чырвона-белы сцяг памерам 6 на 3 мэтры на будынку на Плошчы Перамогі ў цэнтры Мінска.
Акцыя была праведзена ў знак салідарнасці з актывістам КХП-БНФ з Віцебску Сяргеем Каваленкам, супраць якога распачатая крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства" за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на вершаліне навагодняй елкі ў Віцебску.
Рух "Маладая Беларусь" праводзіць кампанію "За незалежную Беларусь", прысвечаную нацыянальным сімвалам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме