13:15 02.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Барысаў: у затрыманні сябраў прафсаюза РЭП падазраюцца «сэксоты»
Восем удзельнікаў турзлёту прафсаюза РЭП, які праходзіў у вёсцы Брылі Барысаўскага раёна, былі затрыманыя супрацоўнікамі Барысаўскага РУУС.
Сямёра былі адпушчаныя праз тры гадзіны пасля складання пратакола аб парушэнні грамадскага парадку па артыкуле 17.3 КаАП РБ. А кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і застаўся ў міліцыі.
Турзлёту актывістаў прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) пачаўся 30 чэрвеня ў вёсцы Брылі Барысаўскага раёна і адразу ж прыцягнуў увагу супрацоўнікаў інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. Яны яшчэ ўвечары першага дня спрабавалі разагнаць тых, хто сабраўся, пагражаючы выклікам міліцыі. Мерапрыемства было ўзгоднена з Брылёўскім лясніцтвам, пра што сведчыў пісьмовы дазвол.
“Канфлікт” атрымаў працяг 1 ліпеня каля 16.00. Менавіта ў гэты час на месца летніка прыбыў нарад супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС, каб затрымаць васьмярых удзельнікаў. Сямёра правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх даставілі на месца летніка. А вось кіраўнік Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення РЭП Аляксей Яўгенаў так і застаўся ў міліцыі.
Сітуацыю пракаментаваў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі РЭП Мікалай Пахабаў: “Сорак чалавек, сярод якіх сем'і з дзецьмі, прыехалі з карысцю для здароўя правесці час. Нават апавясцілі пра свой намеры Брылёўскае лясніцтва і атрымалі “дабро”. Тое, што адбыўся такі інцыдэнт, на маю думку, сведчыць аб тым, што ў нашых шэрагах ёсць “сэксот”. Канстатую гэта з шкадаваннем”.
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |