11:18 24.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Барысаўскія сябры АГП вырашылі назіраць за выбарамі
На прайшоўшым у мінулую нядзелю справаздачна-выбарным сходзе сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі вырашылі арганізаваць назіранне за парламенцкімі выбарамі і далучыцца да байкоту.
Пакуль фармат самой кампаніі байкатавання выбараў арганізацыяй яшчэ не выпрацаваны. Але ўсе сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі пагадзіліся з тым, што неабходна арганізаваць сетку назірання на выбарчых участках. Такі досвед у арганізацыі ёсць.
«Наша арганізацыя ўжо арганізоўвала сетку назірання за выбарамі розных узроўняў на Барысаўшчыне, - распавёў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў. - Да прыкладу, на апошніх выбарах - прэзідэнцкіх 2010 года - кожны сябра арганізацыі ўдзельнічаў у назіранні. Людзі гэта адукаваныя, выхаваныя, якія ведаюць выбарчае права, і прынцыповыя. Так што іх назіранне - не простая фармальнасць. І не задзейнічаць такі рэсурс на маючых адбыцца выбарах было б не правільна».
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |