18:45 07.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Барысаў: рашэнне па пазове Васільева будзе вынесена ў панядзелак
6 ліпеня ў Барысаўскім раённым судзе адбылося паседжанне па пазове старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіла Васільева да мясцовага райвыканкаму аб забароне пікету “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”.
На паседжанні суда пад старшынствам суддзі Наталлі Херавец былі заслуханыя пазіцыі бакоў. Рашэнне ж будзе вынесена ў бліжэйшы панядзелак, 9 ліпеня.
«Прадстаўнік райвыканкама спасылалася на закон аб масавых мерапрыемствах і на рашэнне мясцовай вертыкалі, у якім пазначана дазволенае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, - расказаў Міхаіл Васільеў. - Адзінай дазволенай пляцоўкай у Барысаве з'яўляецца пляцоўка за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна. Я ж прасіў дазволу правесці пікет каля гарадскога Палаца культуры. І гэтае месца ў спісе забароненых не значыцца. Паглядзім, чый бок у гэтым пытанні зойме суд».
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
28 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |