12:31 27.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Баршчэўскі: У Беларусі з'явяцца новыя калабаранты
Спробай інстытуяналізацыі калабарантскай апазіцыі лічыць экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі стварэнне Беларускага Незалежніцкага Блоку (БНБ).
Пра гэта палітык паведаміў у інтэрв’ю сайту www.udf.by.
— Я чытаў праект Дэкларацыі (аб стварэнні БНБ — аўт.). Там ніводнага слова пра змаганне з рэжымам няма, — падкрэсліў Лявон Баршчэўскі. Па яго словах, таталітарныя ідэалогіі камунізму і фашызму, асуджэнне якіх дэкларуе БНБ, — гэта "гістарычныя пагрозы". Тое, што новая кааліцыя не плануе бароцца з такой сучаснай з’явай як "лукашызм", "трывожыць" палітыка.
Як паведаміў Л.Баршчэўскі, спробу стварэння калабарантскай апазіцыі і іншыя аспекты палітычнай сітуацыі ў Беларусі абмяркоўвалі 25 кастрычніка на сустрэчы ў Вільні дэпутаты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Асноўнай тэмай абмеркавання была ўзгодненая палітычна-гістарычная ацэнка ролі Апазіцыі БНФ у пэрыяд барацьбы за аднаўленне незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў 90-я гады.
У наступным годзе, расказаў Лявон Баршчэўскі, які быў каардынатарам Апазіцыі БНФ, будзе 20 год ад стварэння Апазіцыі. У сувязі з тым, што журналісты і гісторыкі апошнім часам "пішуць шмат хлусні" пра дзеянні Апазіцыі БНФ, удзельнікі сустрэчы вырашылі ўзгадніць інтэрпрэтацыю падзей таго часу.
Марыя Кавалёва
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме