15:30 29.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бандарэнку трымаюць у Бабруйску
"Толькі пасля Новага году зняволенага прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку перавядуць з Бабруйскай калоніі ў следчы ізалятар на Валадарскага ў Менск", - паведаміў сябра АГП Аляксандр Дабравольскі.
Пасля касацыйнага суда, які адбыўся ў пачатку снежня, Андрэй Бандарэнка ізноў лічыцца толькі падазраваным. Паводле закону адразу пасля суда павінен быў быць пераведзены ў следчы ізалятар.
- Толькі пасля Новага года ён будзе пераведзены ў следчы ізалятар у Менску. З-за бюракратычнага балагану ці магчыма па мэтанакіраваных дзеяннях Бандарэнку надалей трымаюць ў Бабруйску. Ад яго патрабуюць прызнання віны, дэкларацыі, што ён будзе выпраўляцца. Але Андрэй сваёй віны не прызнае, і зараз мы пішам лісты яму ў Бабруйск, - кажа Аляксандр Дабравольскі.
Як паведаміў Аляксандр Дабравольскі, Бандарэнка ў сваіх лістах піша, што са здароўем у яго ўсё ў парадку, і настрой цвёрды.
- Ён там прасідзеў месяц у ШЫЗА (штрафны ізалятар) за тое, што не захацеў падпісваць дакументы, што ён адмаўляецца ад злачыннай дезйнасці і будзе выпраўляцца, - дадаў Дабравольскі.
Андрэй Бандарэнка абвінавачаны ў злачынных дзеяннях супраць свайго прадпрыемства і крадзяжы 20 мільёнаў рублёў. Суд першай інстанцыі прысудзіў прадпрымальніка да 7 гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыі маёмасці. Касацыйны суд адмяніў рашэнне раённага суда і зараз Андрэй Бандарэнка чакае новага судовага працэсу, які, паводле адваката, павінен адбыцца ў студзені. Андрэй Бандарэнка сваей віны не прызнае і судовае пакаранне разглядае як помсту за ўдзел у выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме