15:45 28.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Балыкін: Дзяржава закладае пад эканоміку бомбу (Відэа)
Дырэктыву № 4, на якую беларускі бізнес ускладаў вялікая спадзяванні, за год пасля прыняцця так і не зрэалізавалі, мяркуе старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
«Улада лепш за ўсё паказала сваё стаўленне да лібералізацыі падчас валютнага крызісу. Як толькі ў краіне пачаліся цяжкасці з валютаю, на лібералізацыю літаральна забыліся, прымянілі ручныя метады рэгулявання эканомікі, а свабода коштаў не пратрымалася 2–3 месяцы», – узгадвае эксперт.
Чакалася, што Дырэктыва № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» станецца сур'ёзным крокам у лібералізацыі беларускай эканомікі. Эксперты заўважаюць, што меў месца шэраг зрухаў, у прыватнасці спрасцілася працэдура рэгістрацыі ўласнага бізнесу. Аднак далей справа не пайшла. «Была ліберальная рыторыка, словы прамаўляліся правільныя, праводзіліся нарады, выслухоўваліся прапановы дзелавых людзей, нават нейкія прадпрымальніцкія саюзы запрашалі на нейкія ўрадавыя «тусоўкі». Вынік – фактычна нулявы, – гаворыць Сяргей Балыкін. – Вядома, пэўныя паслабленні былі, і дзелавы клімат паляпшаўся. Іншая рэч, што пагоршыць яго было проста немагчыма – бо горш няма куды, усё што ні зробіш – да лепшага».
«Ствараючы такое асяроддзе – напаўліберальнае, напаўсвабоднае – дзяржава закладае пад эканоміку вялікую бомбу: замест таго каб развіваць нармальны, законапаслухмяны бізнес, развіваецца акурат такі бізнес, які можа прыстасавацца, даць хабар. Фактычна, бізнес крыміналізуецца. Прадпрымальнік атрымліваецца нейкі жулікаваты», – дадаў Сяргей Балыкін. Эксперт мяркуе, што бліжэйшым часам беларускі бізнес чакае працяг ліберальнай рыторыкі і нязначныя палёгкі, але на комплексныя змены спадзявацца не выпадае.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |