15:47 21.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бакіеў: Буду змагацца за сваё прэзыдэнцтва, і спыніць мяне зможа толькі сьмерць
Адхілены ад улады прэзыдэнт кіргізстану на прэсавай канфэрэнцыі ў менску заявіў, што не прызнае сваёй адстаўкі і заклікае не прызнаваць новых ўладаў.
Спачатку К. Бакіеў заявіў, што кіргізы перажываюць страшную трагедыю: банда самазванцаў захапіла ўладу, рабаваньне і гвалт сталі нормай жыцця, краіна адкінутая на шмат гадоў назад.
Выказаўшы свачуваньні родзічам загіблых, Бакіеў заявіў:
"Я не прызнаю сваю адстаўку. 9 месяцаў таму народ выбраў мяне прэзыдэнтам. І няма сілы, якая прымусіць мяне адмовіцца ад маёй клятвы. Толькі сьмерць спыніць мяне. Я законна абраны прэзыдэнт Кіргізстану, прызнаны сусьветнай супольнасьцю".
Сваіх апанэнтаў, якія захапілі ўладу, Бакіеў назваў бандай:
"Усе павінны ведаць, што бандыты, якія спрабуюць захапіць уладу,— гэта выканаўцы чужой волі, якія не маюць ніякай легітымнасьці. Кіргізстан ня будзе нічыёй калёніяй".
Бакіеў нагадаў, што 7 красавіка 2010 года ён увёў надзвычайнае становішча ў шэрагу рэгіёнаў краіны.
"Я хачу, каб кожны грамадзянін Кіргізстану разумеў, што выконваючы загады банды, ён ставіць сябе па-за законам і становіцца саўдзельнікам злачынства з усімі выцякаючымі наступствамі".
Бакіеў заклікаў лідэраў сусьветнай супольнасьці не прызнаваць цяперашні ўрад легітымнай уладай і зьвярнуўся таксама да палітычных лідэраў СНД па падтрымку.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме