16:30 23.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Багданкевіч: Даляр скокне да 10 тысяч
У Беларусі пачала працу чарговая аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду. Яна будзе знаходзіцца ў Менску да 6 сакавіка.
Місія правядзе традыцыйны штогадовы агляд сытуацыі ў беларускай эканоміцы і постпраграмны маніторынг выкананьня ўмоваў папярэдняга крэдыту МВФ. Таксама экспэрты фонду правядуць рэвізію макрапрагнозу для Беларусі. Яны ўлічаць чаканае замаруджваньне тэмпаў росту глябальнай эканомікі і расейскія прэфэрэнцыі для Беларусі ў пастаўках энэрганосьбітаў. Перад прыездам місіі МВФ заявіў пра адкліканьне зь Беларусі свайго сталага прадстаўніка. А прызначэньне новага будзе залежаць ад таго, ці будзе плянавацца выдзяленьне чарговага крэдыту.
Напярэдадні прадстаўнікі МВФ таксама заявілі, што гаворкі пра новы крэдыт для афіцыйнага Менску ня будзе. Чым тады тлумачыцца цяперашняе ўмацаваньне беларускага рубля?
Былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч адзначае, што дзеля крэдыту МВФ афіцыйны Менск павінен распрацаваць праграму эканамічных рэформаў, ажыцьцявіць палітычную лібэралізацыю, вызваліць палітвязьняў. Цяперашнюю сытуацыю з рублём ён называе часовай і прагназуе, што да канца году даляр будзе каштаваць каля 10 тысяч рублёў.«Мы яшчэ не пачалі пагашэньне зьнешніх пазыкаў, а іх трэба пагашаць. Стабілізацыя зьвязаная з тым, што пакуль не пачаліся плацяжы па пазыках па лініі камэрцыйных банкаў, па лініі Міністэрства фінансаў, Нацбанку. Беларусь у сукупнасьці мусіць сплаціць у гэтым годзе каля 8 мільярдаў. Таму патрэбныя крэдыты, каб плаціць, таму ж МВФ мы вінныя вялікую суму»,
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |