17:30 12.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Багданкевіч: Банкаўская сістэма можа абрушыцца ў любы момант
Такі песімістычны прагноз даў былы кіраўнік Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч падчас паседжання “круглага стала” па пытаннях пераадолення эканамічнага крызіса, які адбыўся ў чацвер ў Мінску.
Былы галоўны банкір краіны жорстка раскрытыкаваў крэдытную палітыку, якую зараз праводзіць Нацыянальны банк.
- Даўгі выраслі на 42%. Што гэта за крэдытная палітыка? Куды ідуць крэдыты? Яны ідуць на падтрыманне неэфектыўнай вытворчасці. Сацыяльны крэдыт. Або толькі работнік прыходзіў на працу - 500 гэтых тысяч атрымліваў і сядзеў там. Ці нават і мільён. Ці патрэбны такія крэдыты? Ці гэта слушная палітыка Нацыянальнага банку?
Як падкрэсліў Станіслаў Багданкевіч, зараз у Беларусі будуецца своеасаблівая “фінансавая піраміда”, калі грошы пазычаюцца прадпрыемствам дзеля таго, каб выплаціць заробкі, а не для таго, каб рэалізоўваць нейкія інвестыцыйныя праекты. Гэта стварае небяспечнасць, што ў выніку банкаўская сістэма можа быць пахаваная з-за таго, што гэтыя крэдыты ніколі ёй не вернуцца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме