20:45 03.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бацька Бандарэнкі: Андрэй трымаецца, як і раней
Сёння меў працяг судовы працэс па справе прадпрымальніка, сябра АГП, удзельніка выбарчай кампаніі 2008 г. Андрэя Бандарэнкі, якога падазраюць у крадзяжы больш як 180 мільёнаў рублёў. У кастрычніку Бандарэнку ўжо прызнавалі вінаватым, але прысуд быў адменены, і 1 лютага ў Першамайскім судзе пачаўся новы разгляд справы.
Як паведаміў ucpb.org бацька Андрэя Валерый Бандарэнка, “у адрозненне ад мінулага судовага разбіральніцтва, гэты судовы працэс лепшы, бо суддзя Таццяна Равінская паводзіць сябе дастаткова лаяльна, больш адэкватна, чым суддзя, што быў на папярэднім працэсе”. Бацька вязня таксама адзначыў відавочную сфабрыкаванасць справы, што асабліва выяўляецца падчас судовых паседжанняў і прафесійнасць адваката Змітра Лаеўскага. Таксама, паводле яго слоў, Андрэй Бандарэнка трымаецца, як і раней, упэўнена і настойвае на сваёй невінаватасці.
Судовы працэс прадоўжыцца заўтра, 4 лютага, і ў пятніцу – 5 лютага.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме