13:45 09.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Бабруйскія чыноўнікі назвалі сімволіку БХД “фашысцкім знакам”
Кандыдатка ў дэпутаты ад БХД з Бабруйску наведалася ў дзяржаўную друкарню імя Непагодзіна, з мэтай надрукаваць свае перадвыбарчыя ўлёткі. Пасля таго як намеснік дырэктара азнаёміўся з эскізам ўлёткі, ён запрасіў жанчыну да сябе. Ён указаў жанчыне на сімвал БХД – васілёк, і прапанаваў прыбраць “фашысцкі знак”, бо інакш улёткі не надрукуюць.
-У выніку яна згадзілася прыбраць “васілёк”, бо пабаялася, што справу з друкам зацягнуць, і яна не паспее падрыхтаваць матэрыялы, - распавядае лідэр бабруйскай суполкі БХД Таісія Кабанчук. – Мы параілі ёй напісаць скаргу ў выбарчую камісію, падаць на супрацоўніка друкарні ў суд. Яна згадзілася зарбіць гэта, але крыху пазней.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме