15:00 18.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
БТ запускае новы беларускамоўны канал «Беларусь-3»
Белтэлерадыёкампанія плануе ў сярэдзіне сакавіка 2012 года ў тэставым рэжыме запусціць канал беларускай культуры "Беларусь-3".
Аб гэтым паведаміў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў старшыня асацыяцыі Генадзь Давыдзька.
Чакаецца, што ўжо ў кастрычніку ён увойдзе ў абавязковы пакет кабельных аператараў.
Гэта беларускамоўны тэлеканал, дзе будзе прадстаўлена лепшая дакументалістыка, гістарычныя фільмы, дасягненні сусветнага кінематографа, дубліраваныя на беларускую мову, ток-шоу культуралагічнага плана, рэлігійныя праграмы, праграмы для дзяцей, школьнікаў. Яго стварэнне плануецца без прыцягнення бюджэтных сродкаў.
"Гэта тая ніша, якая цяпер не запоўнена. З запускам "Беларусь-3" канал "Беларусь-2" стане канчаткова спартыўна-забаўляльным, а "Беларусь-1" - універсальным каналам. У перспектыве ў абавязковы пакет кабельных аператараў увойдзе яшчэ і кругласутачны інфармацыйна-аналітычны канал "Беларусь24", - растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА Генадзь Давыдзька.
На яго думку, беларуская нацыянальная культура, творчыя саюзы маюць патрэбу ў папулярызацыі, і тэлеканал "Беларусь-3" будзе гэтаму садзейнічаць
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |