11:46 06.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
БХД супраць БТ
Лідэры БХД сустрэнуцца ў судзе з прадстаўнікамі Беларускага тэлебачання – разгляд справы аб паклёпе распачынаецца ў сераду, а самі партыйцы не патрабуюць ад БТ абсалютна аніякай грашовай кампенсацыі, а толькі абвяржэння ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала.
Яшчэ ўвосені мінулага году лідэры Аргкамітэту БХДПавал Севярынец і Віталь Рымашэўскі звярнуліся спачатку ў пракуратуру, а потым і ў суд Першамайскага раёну сталіцы. Палітыкі ўпэўненыя, што сюжэт, які выйшаў у “Панараме тыдня” 27 верасня з’яўляецца паклёпніцкім і патрабуюць дзяржаўных прапагандыстаў адказаць за свае словы. Цяпер ужо перад судом.
– Усімі нашымі магчымасцямі мы будзем дамагацца як мага больш шырэйшага разгляду справы. Мы лічым, што ў першую чаргу гэта патрэбна дзеля таго, каб зафіксаваць для гісторыі ўсе акалічнасці гэтай справы, а ў дэмакратычнай Беларусі, неўзабаве, разабраць па палічках, – гаворыць Павал Севярынец.
Па словах жа адказнага сакратара Аргкамітэту БХД Дзяніса Садоўскага, заяўнікі падрыхтаваліся да працэсу вельмі пільна і збіраюцца выклікаць у суд у якасці сведкі нават ксяндза-канцлера беларускага каталіцкага касцёла.
– Мы хадайнічаем, каб на судзе выступілі менавіта тыя людзі, якія фігуравалі у БТ-шным сюжэце, якія быццам бы казалі нешта супраць БХД, калі яны насам рэч засведчылі, што супраць БХД нічога не маюць і іх выкарысталі супраць іхняй волі.
Акрамя абвяржэння паклёпніцкіх звестак аўтары позвы просяць прадставіць сустаршыням аргкамітэту партыі, імёны якіх былі агучаны ў згаданай вышэй перадачы, эфірны час для выступу, у якім ім будзе прадастаўлена магчымасць праінфармаваць грамадзян Беларусь аб дзейнасці аргкамітэта, метах і задачах ствараемай партыі.
Ці стане беларускі суд на бок хрысціянскіх дэмакратаў? - сумнеўна, але працэс з удзелам аўтараў Беларускага тэлебачання ў любым выпадку абяцае быць гучным.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме