16:30 12.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
БХД – байкот, АГП – агітаванне за байкот і здыманне, БНФ – здыманне (відэа)
У сённяшняй “Размове на траіх” на АГП-ТВ высвятяюць пазіцыі па выбарам Рыгор Кастусёў, Анатоль Лябедзка і Віталь Рымашэўскі.
Рыгор Кастусёў таксама падцвердзіў, што калі ў краіне застаюцца палітычныя вязні і прадстаўнікоў апазіцыі не ўключаюць у камісіі, то сябры БНФ здымаюцца. “Мы не будзем казаць, каб галасавалі за нас, - кажа Рыгор Кастусёў ў “Размове на траіх” на АГП-ТВ, - Мы будзем казаць, што будзем здымацца в выпадку, калі будуць палітзняволеныя”.
Вось толькі некаторыя пытанні і адказы із гэтага відэа. Цалкам глядзіце тут.
Рыгор Кастусёў (К.): Мы хочем выкарастаць гэтую кампанію для інфармавання людзей.
Віталь Рымашэўскі ( Р.): Інфармаваць – гэта ўжо другая задача. Першая – аб’яднаць людзей супраць рэжыму Лукашэнкі.
К.: Людзі сёння да канца не разумеюць, што адбываецца ў іх краіне. Мы павінны аб’ясніть, чаму адбываецца падзенне ўзроўню іх жыцця, чаму адбываецца падзенне беларускага рубля, увогуле – што адбываецца сёння ў краіне. Нават тое, што ёсць палітзняволенныя, людзі не ведаюць. Адзін з галоўных мэссаджаў, з якімі ідзе БНФ, гэта: “Наш дом – Беларусь!”
Р.: Нашу асноўную мэту я бы вызначыл так: гэта змаганне. Пасланне: “Будучыня краіны залежыць ад вас!”. Не ад палітычных лідараў, не ад рыжыма Лукашэнкі, а ад простых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Якія сёння не баяцца, якія сёння гатовыя ўстаць на змаганне.
Анатоль Лябедзька (Л.): Мы ўсі канстатуем, што еўрапейскіх правілаў [правядзення выбараў ]– няма. Сумленных выбараў няма. І Лукашэнка як асоба і як сістэма арганізоўвае гэта. І каб людзі зразумелі, чаго ж мы хочам падчас гэтага дабіцца, трэба вельмі выразна нешта сказать. Вось “За сумленные выбары без Лукашэнкі “– ці магло б гэта стаць некім аб’яднаўчым пасланнем для ўсіх суб’ектаў апазіцыі?
Р.: Гэта магло б стаць аб’яднаўчым пасланнем, але не стала.
…
Л.: Падчас кампаніі мы гаворым людзям, што Аляксандр Лукашэнка – гэта тупік, адсутнасць рэформаў, адсутнасць інвестыцый. Гэта адзначае для ўсіх нас пустыя лядоўні і пустыя партманэ.
…
К.: Я буду вылучацца. У Ярмошынай гроші браць не буду. І атстнія калегі таксама не будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы.
Л.: Застаецца лі рашэнне, што калі ў краіне застаюцца палітычныя вязні і вашых людзей не ўключаюць у камісіі, то вы здымаецеся?
К.: Так. На сённяшні дзень застаецца гэтае рашэнне сойму рады БНФ. Але мы павінны быць гатовыя да таго, што раптам улады вызваляць палітзняволеных і ўключаць нашых людзей у камісіі. Мы павінны быць гатовыя да гэтай сітуацыі.
…Але мы не будзем казаць, каб галасавалі за нас, мы будзем казаць, што будзем здымацца в выпадку, калі будуць зняволеныя.
Р.: …Мы будзем рабіць байкот. Все элементы інфармацыйнай кампаніі будуць выкарыстоўвацца. Гэта і раздача ўлётак, і пікеты… Калі Аб’яднаная грамадзянская партыя, напрыклад, прапаноўвае выкарыстоўваць свае пікеты, каб агітаваць за байкот, мы таксама будзем удзельчаць.
Л.: Але не лепш было б пайсці, зарэгістраваць кандыдатаў, ці – як мы іх называем - спікераў, каб яны выступілі на тэлевізіі 5 хвілін, на радыё 5 хвілін, далі на размяшчэнне в “Звяздзе” ці “Народнай газеце” публікацій? Вельмі жорсткіх, вельмі моцных? Каб загадзя людзям казаць, што выбараў няма, што за сумленныя выбары трэба змагацца, што мы прапануем далучацца да кампаніі “За сумленныя выбары без “Лукашэнкі”!” Нас не будзе [у бюлетэнях]. Мы пратэстуем і сыходзім.
…
Цалкам глядзіце на АГП-ТВ.
Тут жа вы можаце таксама паглядзець і паслухаць размовы на тую ж тэму з Віктарам Івашкевічам, Ірынай Вештард, Аляксандрам Фядутай, Уладзімірам Навасядам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |