20:00 02.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
БАЖ:Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» выкарыстоўваецца супраць крытыкі

Заява Рады ГА «БАЖ»
з нагоды выкарыстання закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»
дзеля абмежавання свабоды выказвання
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае пратэст з нагоды працягу выкарыстання закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» для абмежавання свабоды слова.
25 лютагасуд Маскоўскага раёна г. Брэста прызнаў № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню, тым самым задаволіўшы заяву Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. З больш чым 1 000 старонак часопіса экстрэмісцкімі УКДБ палічыла 4 фразы. Экспертыза не праводзілася, судовае рашэнне было вынесена на падставе заключэння УКДБ. Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго гадзіну. У залу суда не дапусцілі нават заснавальніка «ARCHE-Пачатак» Андрэя Дынько. У законную сілу рашэнне пакуль не ўступіла.
Працэс прызнання двух нумароў часопіса экстрэмісцкімі матэрыяламі распачала брэсцкая мытня, якая і перадала часопісы ва УКДБ. Па гэткай жа схеме раней распачыналіся справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці. Пасля прыпынення судамі тых спраў напрыканцы мінулага года ўзнікла надзея, што законы аб супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму перастануць выкарыстоўвацца для абмежавання распаўсюду інфармацыі ў краіне. Аднак пакуль гэтыя чаканні не спраўдзіліся.
Лічым практыку прымянення законаў аб экстрэмізме і тэрарызме недазваляльным і беспадстаўным умяшаннем дзяржаўных органаў у свабоду выказвання, якая гарантуеццаКанстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі абавязкамі нашай дзяржавы. Выказваем занепакоенасць самой наяўнасцю судовых працэсаў па такіх фактах - тым больш ва ўмовах распачатага дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай.
Звяртаем ўвагу на яўна пашыральнае тлумачэнне Упраўленнямі КДБ закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і выкарыстанне яго супраць крытычных заўваг і аналітычнай думкі ў краіне. Нагадваем, што часопіс «ARCHE-Пачатак» - адзіны беларускі часопіс, запрошаны ў еўрапейскую сетку інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».
Заклікаем кампетэнтныя дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь забяспечыць захаванне законнасці і выкананне міжнародна-прававых абавязкаў Рэспублікі Беларусь у галіне свабоды слова.
Прынятая на Радзе ГА «БАЖ» 27 лютага 2009 года
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |