16:45 16.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Асобы ў штацкім палююць на фотакора НН Юлію Дарашкевіч
Ёсць інфармацыя, што на 24 сакавіка прызначаны працэс аб нанясенні ёю цялесных пашкоджанняў міліцыянту.
Гаворка пра падзеі 16 лютага. Юлію затрымалі, калі яна здымала акцыю салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай плошчы. Тады прапаршчык Ігнацьеў забраў у яе журналісцкае пасведчанне, а іншы чалавек у цывільным (не прадставіўся) адвёў яе ў аўтобус, зазначыўшы, што журналістка нібыта ўдарыла яго.
У той вечар фотакарэспандэнтку адпусцілі без складання пратакола. Цяпер справа ўсплыла. Сёння міліцыянты прыходзілі да бацькоў мужа Юліі, шукалі яе. І паведамілі, што 24 сакавіка мае адбыцца суд па справе аб нанясенні ёй цялесных пашкоджанняў міліцыянту. Звяртае ўвагу дата: за дзень да Дня Волі.
Увечары асобы ў штацкім ужо ламіліся ў дзверы кватэры, дзе жыве Юлія. Яе муж ім не адамкнуў. Пасля паўгадзіннай аблогі яны рэціраваліся, пасля таго як фотажурналістка ў тэлефонннай размове паабяцала інспектару Саладуну, што заўтра з’явіцца да яго з адвакатам.
Сяргей Гезгала
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме