17:15 16.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аршанскія дэмакраты здымаюцца з выбараў
15 красавіка ў акруговую выбарчую камісію падаў заяву пра зняццё сваёй кандыдатуры сябра АГП Аляксей Ціханенкаў.
Раней ён быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета па Аршычнай акрузе № 32, якая размешчана на тэрыторыі горада Орша. У якасці прычын для адмовы ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксей Сяргеевіч указвае адсутнасць магчымасцяў для кантролю за празрыстасцю выбараў - ва ўчастковыя камісіі ў яго акрузе не ўключаны ніводзін прадстаўнік апазіцыі, а таксама рашэнне апошняга з’езду АГП, які рэкамендаваў сябрам партыі адмовіцца ад удзелу ў выбарах у склаўшыхся ўмовах.
Некалькі дзён таму сваю кандыдатуру зняў з выбарчай гонкі Кастусь Анташкевіч – сябра аргкамітэта БСДП(НГ), які з’яўляўся кандыдатам у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета па Чыгуначнай акрузе № 26. Прычына - ціск з боку кіраўніцтва Віцебскага абласнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання, дзе былы кандыдат працуе інжынерам.
Варта адзначыць, што раней Аршанская кааліцыя АДС прыняла рашэнне не рэкамендаваць сваім сябрам вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты, з прычыны чаго многія вядомыя прадстаўнікі апазіцыі не выстаўлялі свае кандыдатуры на выбарах.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
5 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |