16:30 23.05.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аршанскія актывісты АГП - за сумленныя выбары
Актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі ў Аршанскі гарвыканкам 14 заявак на правядзенне ў горадзе пікетаў.
Усе заяўнікі просяць дазволіць пікетаванне 31 траўня з 15-00 да 17-00. Пікетамі яны маюць намер звярнуць увагу грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх структур на неабходнасць сумленнага і транспарэнтнага правядзення выбарчых кампаній у Беларусі.
Актывісты плануюць правядзенне пікетаў як у кропках, спецыяльна адведзеных гарвыканкамам для пікетавання, так і ў іншых, не забароненых месцах.
Разам з тым самі арганізатары невысока ацэньваюць шансы на атрыманне дазволу ўладаў. З 2007 года ў Оршы не быў дазволены ні адзін пікет апазіцыі.
www.spring96.org
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |