21:30 05.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Арганізатары сходу адмовіліся ісці ў міліцыю
Заяўнікі правядзення сходу па стварэнні ініцыятыўнай группы, якая мае намер збіраць подпісы за змяненне выбарчага заканадаўства, адмовіліся ісці ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Сход планавалася правесці 8 лютага, але дагэтуль яго арганізатары не атрымалі адказ на заяўку. Учора іх запрасілі для размовы ў ГУУС Мінгарвыканкама і прызначылі сустрэчу на сёння, 5 лютага.
Як паведаміў сайту ucpb.org адзін з заяўнікаў мерапрыемства Аляксей Кавалец, сёння яму пателефанаваў начальнік упраўлення аховы правапарадку. Прадстаўнік руху “За Свабоду” патлумачыў яму, што арганізатары сходу не бачаць сэнсу ісці ў ГУУС.
“Што можна абмяркоўваць з міліцыяй, калі ў нас няма дазволу гарвыканкаму на правядзенне мерапрыемства, больш таго, засталося два дні, — адзначае ён. — Відавочна, што мы ўжо не паспеем правесці сход”.
Нагадаем, што па інфармацыі кіраўніка АГП і яшчэ аднаго заяўніка Анатоля Лябедзькі, у склад ініцыятыўнай групы ўвайшлі 969 чалавек.
Аляксей Кавалец зазначыў, што ўлады элементарна не выконваюць закон “Аб масавых мерапрыемствах”.“Нават адказы не даюць на звароты аб правядзенні мерапрыемстваў, чаго раней не прыгадваецца”, — сказаў ён. І нагадаў, што рашэнне наконт дазволу сходу ініцыятыўнай групы гарвыканкам павінен быў паведаміць заяўнікам не меней чым за 5 дзён да яго правядзення.
Аляксей Кавалец паведаміў, што арганізатары сходу абмяркуюць свае далейшыя дзеянні. “Улада робіць усё для таго, каб сход не адбыўся”, — заявіў ён.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |