13:15 26.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Аптэкі: Ажыятажу няма і "аксалінавай" таксама
“Аксалінавая мазь” на заводзе нібыта ёсць, але яе няма ў што фасаваць, кажуць ў аптэках
Еўрарадыё вырашыла праверыць, ці ёсць у аптэках у розных рэгіёнах краіны лекі ад грыпу, на якія яшчэ нядаўна быў ажыятажны попыт.
У пінскай недзяржаўнай аптэцы "Галена" адказалі, што "Таміфлю" прадаецца толькі ў дзяржаўных аптэках.
Аптэка "Галена": "Таміфлю ў нас няма і аксалінавай няма. Не можам сказаць калі дакладна будзе. Мы, вядома, яе замовілі, але штосьці не даюць. А “Таміфлю” мы не атрымоўваем, “Таміфлю” толькі па рэцэптах у дзяржаўных аптэках".
Сапраўды, ў дзяржаўных аптэках Пінска "Таміфлю" ёсць. Ляжыць без усялякага ажыятажу, бо каштуе больш за сто тысяч і прадаецца па рэцэптах, адказалі ў аптэцы №47.
Аптэка №47: "Таміфлю ёсць па рэцэптах, але на яго няма ажыятажу, бо ён па рэцэптах і каштуе 112 700".
У дзевятай аптэцы Веткі параілі купляць "Рэмантадзін", бо "Аксалінавай" няма.
Аптэка №9: "Абяцаюць, абяцаюць, але штосьці не даюць. У канцы тыдня прывозка чакаецца. Для прафілактыкі ў нас ёсць "Рэмантадзін, па две упакоўкі ў рукі".
Такая ж сітуацыя ў зельвенскай аптэцы.
Аптэка №9: "Аксалінавай мазі няма. У канцы тыдня цікаўцеся ў гэты прывоз не было. Для прафілактыкі можаце ўзяць інтэрферон, а калі захварэлі, то ёсць розныя шыпучыя распушчальныя лекі. Па дзве ўпакоўкі на рукі".
Не гледзячы на тое, што нават у Мінску няма "Аксалінавай мазі", супрацоўніца аптэкі №17 кажа, што ажыятаж зараз спаў і лекі ўжо не так скупляюць.
Аптэка №17: "Зараз у нас няма такога ажыятажу, можна прыйсці і купіць. На дадзены момант у нас няма вялікага разбору".
Ад супрацоўніцы Крычаўскай аптэкі Еўрарадыё даведалася, чаму па ўсёй краіне няма "Аксалінавай мазі".
Аптэка №10: "Аксалінавай" нідзе няма. Мы ўчора тэлефанавалі на завод, яна ёсць, але няма ў што фасаваць. У той панядзелак было пяць штучак мазі. "Рынзасіпа" можа яшчэ ёсць упаковак 10-15 рознага. А "Тэрафлю" нам далі 5 пакецікаў".
На заводзе Белмедпрэпараты не кажуць калі з’явяцца тубы для мазі і ўвогуле ад усіх каментароў адмаўляюцца.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме