14:15 15.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Апазіцыя ўзгадняе агульную стратэгію перамогі
Адбылося чарговае пасяджэнне прадстаўнікоў патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і саміх прэтэндэнтаў. Сустрэча адбылася пад эгідай Рады інтэлігенцыі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел Уладзімір Някляеў, Уладзімір Колас, Сяргей Калякін, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Віктар Івашкевіч (у якасці прадстаўніка Андрэя Саннікава). На сённяшні дзень фактычна ўсе прадстаўнікі дэмсіл за выключэннем Аляксандра Мілінкевіча і яго дарадцаў удзельнічаюць у працы пастаянна дзеючага круглага стала пры Радзе інтэлігенцыі.
“Ёсць добрая перспектыва ўзгаднення стратэгіі перамогі ўсімі ўдзельнікамі круглага стала, - адзначыў пасля пасяджэння Анатоль Лябедзька. - І, верагодна, літаральна ў бліжэйшы час будзе зроблена прэзентацыя такога дакумента”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме