16:30 23.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Апазіцыя заклікае ўлады да грамадзянскага прымірэння
23 лютага Аргкамітэт па святкаванні 94-х угодкаў абвяшчэння БНР падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка шэсця і мітынгу.
Уладзімір Колас, Аляксей Марачкін і Віктар Івашкевіч звярнуліся ў Мінгарвыканкам з заявай, у якой просяць дазволіць правядзенне 25 сакавіка 2012 года шэсця (з 13.30. да 14.30. па маршруце Акадэмія навук – праспект Незалежнасці - вуліца Сурганава – парк Дружбы народаў на пл. Бангалор) і мітынгу (з 14.30 да 17.00. у парку Дружбы народаў) з мяркуемай колькасцю ўдзельнікаў да 1 000 чалавек.
“Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918г. – святая для кожнага беларуса дата. Яе важнасць сёння не аспрэчвае ніводзін сур’ёзны гісторык, - гаворыцца ў заяве. - Гэтая падзея завяршыла доўгі этап намаганняў беларускага народа, скіраваных на тое, каб пазбавіцца ад імперскай залежнасці і жыць ва ўласнай самастойнай краіне. Гэткім жа шляхам прайшлі шматлікія іншыя краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пасля распаду Габсбургскай, Расійскай і Асманскай імперый на пачатку ХХ стагоддзя.
У выніку надзвычай неспрыяльных гістарычных абставін, што склаліся ў канцы Першай сусветнай вайны, у эпоху падзелу свету паміж сусветнымі імперыямі, час існавання Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны быў нядоўгім. Але ідэя незалежнай беларускай дзяржавы ніколі не памірала ў душы беларусаў. Менавіта гэтая ідэя паспрыяла абвяшчэнню незалежнай Рэспублікі Беларусь у 1991 г.
На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў існавання ў складзе СССР праўда пра БНР фальсіфікавалася заангажаванай прапагандай новай савецкай імперыі. Ад беларусаў хавалі іхнюю ўласную гісторыю, прымушалі забываць уласную мову, адмаўляцца ад незалежнасці ўласнай краіны. Наступствы гэтага бяспамяцтва і сёння ўносяць раскол у наша грамадства, прыводзяць да сумных вынікаў у развіцці палітычнай сітуацыі, у эканоміцы, міжнародных стасунках і іншых сферах жыцця краіны і кожнага беларуса.
Менавіта таму напярэдадні святкавання 94-х угодкаў абвяшчэння БНР мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь належным чынам ушанаваць гэтую важную гістарычную дату і зрабіць крок да грамадзянскага прымірэння.
Напярэдадні святкавання 94-х угодкаў абвяшчэння БНР мы заклікаем улады Рэспублікі Беларусь належным чынам ушанаваць гэтую важную гістарычную дату і зрабіць крок да грамадзянскага прымірэння.
Мы заклікаем да мудрасці, мужнасці і адказнасці. Мы патрабуем да 25 сакавіка 2012 года вызваліць і аднавіць ва ўсіх палітычных правох усіх палітычных зняволеных.
Мы прапануем, пасля вызвалення ўсіх палітвязняў, пачаць перамовы з прадстаўнікамі ўсіх палітычных партый і рухаў па правядзенні свабодных, несфальсіфікаваных выбараў Прэзідэнта і Парламента Беларусі.
Распачаць гэты працэс мы прапануем у ходзе Круглага Стала, прысвечанага 94-м угодкам абвяшчэння БНР”.
Як зазначыў падчас прэсавай канферэнцыі, якая прайшла напярэдадні, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, у аргкамітэт па святкаванні гадавіны БНР увайшлі практычна ўсе дэмакратычныя партыі і рухі краіны.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |