18:30 17.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Анжаліку Борыс і актывістаў СПБ выпусцілі, але нікуды ехаць не дазваляюць
Кіраўніцу непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў мясцовыя міліцыянты затрымалі непадалёк ад Валожына і зараз не дазваляюць ні трапіць у горад, ні ехаць у якім іншым накірунку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сама Анжаліка Борыс.
Анжаліка Борыс: “Я затрыманая і са мной яшчэ сем чалавек перад Валожынам. Я паспрабавала заехаць на машыне ў горад з адвакатам. І мы заехалі ў Валожын, але нас затрымала ДАІ. Я мусіла выйсці з машыны, пад’ехаў аўтобус, дзе было сем чалавек у цывільным, я так думаю, што гэта былі АМАПаўцы, якія мяне схапілі, запакавалі ў гэты аўтобус і вывезлі ізноў за Валожын. Напачатку ў мяне забралі тэлефон, і я не магла карыстацца. Зараз аддалі. Нас тут пільнуе міліцыя і некалькі машын ДАІ”.
Па яе словах, міліцыянты не даюць магчымасці ёй і яе паплечнікам з’ехаць з месца затрымання. У той жа час затрыманнем міліцыянты гэту сітуацыю не называюць, а кажуць, што ўдакладняюць асобы гасцей свайго гасціннага горада. І нават пашпарты ні ў каго не забралі.
Нагадаем, сёння ў Валожынскім судзе працягваюцца слуханні па грамадзянскай справе лідэра Івянецкай арганізацыі СПБ Тэрэзы Собаль. Яе абвінавачваюць у захопе Дома польскага.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |