18:01 30.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Англійскія балельшчыкі прыедуць на матч БАТЭ - "Эвертон" у суправаджэнні паліцыі

Англійскія балельшчыкі прыедуць на матч БАТЭ-"Эвертон", які пройдзе 1 кастрычніка на менскім стадыёне "Дынама", у суправаджэнні паліцэйскіх. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
Афіцыйная спартыўная дэлегацыя з Англіі прыбывае ў Беларусь сёння ўвечары. Разам з футбалістамі ў Менск прыедуць амаль 1 тыс. замежных балельшчыкаў у суправаджэнні трох англійскіх паліцэйскіх. "Людзі ў форме будуць пастаянна знаходзіцца побач з англічанамі, як у час іх прагулак па горадзе, так і на самым матчы", - сказаў Аляксандр Ластоўскі.
Англія - краіна з багатым вопытам правядзення футбольных спаборніцтваў. Там добра наладжана сістэма работы з балельшчыкамі, у тым ліку ў час выязных матчаў. "Англійскія вартавыя правапарадку загадзя ведаюць, хто і куды паедзе. Сюды, да нас, на футбольны матч прыбудуць нармальныя звычайныя балельшчыкі, а не заўзятыя правакатары", - лічыць Аляксандр Ластоўскі.
Паводле яго слоў, вялікага ажыятажу вакол маючага адбыцца 1 кастрычніка матчу паміж беларускім і англійскім клубамі пакуль не назіраецца. Цяпер прададзена амаль 18 тыс. білетаў. Максімальная колькасць месц на стадыёне "Дынама" - амаль 35 тыс.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |