14:46 24.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэс Херкель застаецца
Студзеньская сесія ПАСЕ – гэта яшчэ і сесія выбараў. Так дэпутат з Эстоніі Андрэс Херкель, які з'яўляецца дакладчыкам Паліткамітэта па Беларусі, абраны старшынёй Камітэта па рэгламенце.
Мы звярнуліся да парламентарыя з пытаннем, ці захавае ён свой пост дакладчыка.
"Я маю намер і надалей заставацца дакладчыкам па Беларусі. Мне цікавая гэта праца, і я бачу яе перспектыву. Трэба будзе больш працаваць, і гэта мне па сілах".
Анатоль Лябедзька пазітыўна ацэньвае намер Херкеля заставацца спікерам па Беларусі.
"Андрэс у тэме. Ён ведае беларускую сітуацыю ў дэталях і тым самым выгодна адрозніваецца ад некаторых сваіх папярэднікаў. Херкель таксама не замяшаны ў нейкіх праектах па пасоўванні бізнесу ў Беларусі, а гэта значыць, што ў яго няма ніякай залежнасці ад каго б там ні было".
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |