13:46 09.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Андрэю Бандарэнку вынесены палітычны прысуд
Былы незалежны кандыдат у дэпутаты, бізнесовец Андрэй Бандарэнка асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, нягледзячы на тое, што няма ніякіх доказаў аб незаконным прысваенні ім 20 мільёнаў беларускіх рублёў.
Паводле Аляксандра Дабравольскага, кіраўніка камісіі па палітычных пытаннях АГП, гэта не што іншае як палітычны прысуд:
- На суд не быў выкліканы ні дырэктар, ні камерцыйны дырэктар фірмы, у якой працаваў Бандарэнка, а ён, бізнес- кансультант, панёс пакаранне, бо менавіта ён балатаваўся ў дэпутаты. Тым больш, што Бандарэнка не падпісваў ніякіх папераў, няма ніводнага доказу яго віны ды й справа настолькі цьмяная, што дакладна не вядома ці зніклі ўвогуле тыя грошы. Тут відавочны палітычны заказ.
Адвакаты Андрэя Бандарэнкі намераны падаваць касацыйную скаргу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме